Несумненна, самы папулярны алкаголь у Грузіі – віно. Грузіны сцвярджаюць, што першае віно было створана ў іх краіне і, калі шчыра, цалкам верагодна што гэта праўда. Бо віно выраблялі ў Грузіі яшчэ 7000 гадоў да нашай эры і, як і ўсе вялікія вынаходкі, стварылі выпадкова. Разумныя грузіны заўважылі, што пакінуты надоўга вінаградны сок ператвараецца ў даволі смачны алкагольны напой. Ім так спадабалася, што сёння ў Грузіі вырабляюць аж 50 гатункаў віна і п'юць яго пры кожным зручным выпадку.
У нас была магчымасць прадэгуставаць гэты высакародны напой у Аджарскім доме віна.!
Дзе вытворчасць ідзе поўным ходам.
А таксама паглядзіце на працэс выраба чачы.
Грузіны вельмі любяць моцныя напоі – каньякі і, безумоўна, самую папулярную чачу. Гаворка ідзе не пра танцы, а аб грузінскім дыстыляце з вінаградных выцісканняў. Ён вельмі моцны (40-70%) і гавораць знаўцы, што ён яшчэ і смачны. Я кажу шчыра, пасля таго як я спытала ў грузіна хачу як піць, густу не ўзгадаю …
Што тычыцца тостаў – іх паднімаюць толькі з віном.
Папулярныя грузінскія тосты: